Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!

2019/2020 учебный год

Дата: 12 сентября 2017 в 14:27, Обновлено 10 сентября в 18:13

1.         Графік работы ўстановы адукацыі:

-           Панядзелак-пятніца - 7-30 – 18-00

-           Субота – 9-00 – 13-30


 

2.         Вучэбныя заняткі пачынаюцца:

для навучэнцаў 2-9 класаў:

-           1 урок – 09-00 – 09-45

-           2 урок – 09-55 – 10-40

-           3 урок – 10-55 – 11-40

-           4 урок – 11-55 – 12-40

-           5 урок – 12-50 – 13-35

-           6 урок – 13-45 – 14-30

-           7 урок – 14-40 – 15-25
 

3.         Інфармацыйны дзень: аўторак: 08-00 – 08 – 25.


 

4.         Дадатковыя заняткі (факультатыўныя, стымулюючыя, патрымліваючыя) праводзяцца не раней чым праз 20 хвілін пасля заканчэння заняткаў у адпаведнасці з п.123 Санітарных норм і правіл “Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі” ад 27.12.2012 № 206).


 

5.         Арганізаваць правядзенне школьных вечароў і дыскатэк з 19-00 да 21-00 па пятніцах.


 

6.         Дзяжурны адміністратар прыходзіць у навучальную ўстанову ў 7-30 і сочыць за выкананнем рэжымных пытанняў у школе, адказвае за якасным выкананнем абавязкаў дзяжурнымі настаўнікамі і станам супрацьпажарнага рэжыму ў дашкольнай групе і школе, выкананнем правіл па ахове працы і ТБ, ажыццяўляе кантроль за сустрэчай навучэнцаў у школе згодна з патрабаваннямі дзелавога стылю адзення, выяўляе прычыны спазнення і адсутнічання навучэнцаў на занятках.


 

7.         Дзяжурныя настаўнікі прыходзяць на работу за 30 хвілін да пачатку заняткаў, арганізоўваюць сустрэчу навучэнцаў у школе згодна з патрабаваннямі дзелавога стылю адзення, правяраюць наяўнасць зменнага абутку, праводзяць ранішнюю гімнастыку за 15 хвілін да пачатку заняткаў працягласцю 10 хвілін, нясуць дзяжурства па школе і па тэрыторыі згодна графіка, пасля заканчэння заняткаў сочаць за выкананнем санітарна-гігіенічных патрабаванняў (асвятленне, якасць прыборкі класных пакояў і г.д.) і паведамляюць дзяжурнаму адміністратару аб выяўленых недахопах. У абавязкі дзяжурнага настаўніка ўваходзіць улік наведвання навучэнцамі заняткаў (паслпершага ўрока здаюць дзяжурнаму адміністратару спіс спазніўшыхся і адсутнічаючых).

8. Педагогі дадатковай адукацыі працуюць па раскладу, складзенаму намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Канаплянік А.А. і зацверджаным дырэктарам ДУА.


 

9.         Тэхнічны і абслугоўваючы персанал працуе па графіку, складзенаму загадчыкам гаспадаркі Смольскай С.І. і зацверджаным дырэктарам ДУА, дзяжурства здаецца вартаўніку пад роспіс.

10.       Педагагічны калектыў працуе згодна раскладу заняткаў, зацверджаным дырэктарам ДУА і ўзгодненым з прафкамам.

11.       Для тэхнічнага і абслугоўваючага персанала ўстаноўлены 8 гадзінны працоўны дзень, згодна графіка.


 


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.