Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Станьте участником программы «Учитель для Беларуси»!
Знакомьтесь с героями Schools.by!
Награждение победителей конкурса

Азбука беларускага арнаменту

Дата: 1 февраля в 18:47

Азбука беларускага арнаменту

А Б В

ИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображение

Цікава ведаць!

            Не так даўно, дзяўчатамі з музычнага гурта Shuma быў створаны асветніцкі поп-праект "Бібліятэка беларускіх арнаментаў". Куратарамі праекта сталі Ірына Мазюк, вучоны, фалькларыст, этнограф, кіраўнік і заснавальнік мужчынскай групы народных песень «Кудмень», дырэктар Веткаўскага музея народнай творчасці Галіна Нячаева і Пётр Цалка, загадчык філіяла Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярова.

У інтэрнэт-бібліятэцы сабраны традыцыйныя беларускія арнаменты. Націснуўшы на любы з арнаментаў Вы адразу атрымаеце тлумачэнне яго сэнсу.

Для самых дапытлівых, ніжэй размешчана спасылка на сайт праекта. Гэта сапраўды цікава і павучальна!

http://ornaments.shuma.by/

Фабрыка «Чырвоны харчавік» кладзе ў скрынкі з ласункам «шпаргалкі», у якіх на рускай і англійскай мове растлумачана значэнне ўзораў нацыянальнага арнаменту. «Калька ў скрынцы першапачаткова была звычайнай. Але людзі пачалі пытацца: а што гэтыя ўзоры азначаюць? Тады мы зрабілі на кальцы тлумачэнне. Хацелі данесці, што кожны ўзор - не проста так. Бо не кожны беларус - не кажучы ўжо пра гасцей нашай краіны - ведае аб іх значэнні. А цяпер людзі хочуць пра гэта ведаць! », - сказала прадстаўнік фабрыкі.

Беларускія арнаменты і іх змест

Арнамент,вядома, з'яўляецца распаўсюджанай формай выражэння культуры шмалткіх народаў. Беларускі народны арнамент вельмі разнастайны, каларытны, і вядомы далёка за межамі нашай краіны. Яго вывучэнне пачалося аж з 19 стагоддзя, і працягваецца па сенняшні час. Многія навукоўцы працуюць над ракрыццем сэнсу арнаментаў і іх спалучэнняў, а таксама іх сістэматызацыяй.

Беларускі арнамент можна падзяліць на тры асноўных катэгорыі:

геаметрычны - арнаментыка якога складаецца з прамых ліній, а таксама геаметрычных фігур - прамавугольнікаў, квадратаў, ромбаў і інш;

раслінны - створаны на аснове малюнкаў раслін, лісця, кветак ці пладоў;

жывёльны - які ўключае ў сябе выявы жывёл і птушак.

Першапачаткова арнамент у нашых продкаў сустракаўся на святочнай вопратцы, якая з'яўлялася адлюстраваннем своеасаблівай народнай культуры. Значным можна лічыць выкарыстанне асобных арнаментальных матываў у вырабе вядомых слуцкіх паясоў. І фактычна ўсе рэчы, якія ўпрыгожаны народным беларускім арнаментам, несумненна з'яўляюцца высокамастацкімі творамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.