Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!

Палажэнне аб папячыцельскам савеце ДУА"Заўшыцці ВПКДСБШ Салігорскага раёна"

Дата: 7 декабря 2015 в 09:11, Обновлено 7 декабря 2015 в 09:14

ПАЛАЖЭННЕ

аб папячыцельскім  савеце 

ДУА “  Заўшыцкі ВПК ДСБШ Салігорскага раёна”

Салігорскага раёна”

 

 

 

1. Сапраўднае  палажэнне  вызначае  парадак  дзейнасці папячыцельскага  савета ўстановы  (далей-папячыцельскі  савет).

2. Папячыцельскі  савет  з’яўляецца  органам  самакіравання  ўстановы  адукацыі  і  створаны  з  мэтай  аказання  садзейнічання  ў  забеспечэнні  яго  дзейнасці і  развіцці.

3. Папячыцельскі  савет  арганізуе  сваю  работу  ў адпаведнасці  з  Кодэксам  РБ  аб  адукацыі, Палажэннем  аб  савеце  ўстановы  адукацыі, уставам  установы  адукацыі.

4. Папячыцельскі  савет  распрацоўвае, прымае  і  арганізуе  рэалізацыю  планаў  сваёй  дзейнасці ў інтарэсах  установы  адукацыі.

5. Папячыцельскі  савет узаемадзейнічае  з  адміністрацыяй  установы адукацыі  і другімі  органамі  самакіравання  ўстановы  адукацыі. Прадстаўнік  папячыцельскага  савета  можа  ўдзельнічаць у рабоце  другіх органаў  самакіравання.

6. Рашэнні  папячыцельскага  савета  носяць  кансультатыўны  і рэкамендацельны  характар.

7. Выкананне  членамі  папячыцельскага  савета  сваіх  функцый  ажыццяўляецца  выключна  на бясплатнай  аснове.

8. Дзейнасць  папячыцельскага  савета  можа  быць  спынена  па  ініцыатыве і (або) рашэнню  агульнага  сходу папячыцельскага  савета.

9. Задачамі дзейнасці  папячыцельскага  савета  з’яўляюцца:

9.1.садзейнічанне  ўстанове  адукацыі ў развіцці матэрыальна-тэхнічнай базы, забеспячэнне  якасці  адукацыі  ў  развіцці  матэрыальна-тэхнічнай базы, забеспячэнне  якасці  адукацыі;

9.2. распрацоўка і рэалізацыя  планаў  сваёй  дзейнасці ў інтарэсах установы адукацыі;

9.3. садзейнічанне  ў  паляпшэнні  ўмоў  працы  педагагічных і другіх  работнікаў  установы  адукацыі;

9.4.  вызначэнне  напрамкаў, форм, памераў  і парадку  выкарыстання  сродкаў  папячыцельскага  савета,у тым  ліку на:

9.4.1. умацаванне  матэрыальна-тэхнічнай базы;

9.4.2. удасканаленне  арганізацыі  харчавання  вучняў;

9.4.3. правядзенне спартыўна-масавых,фізкультурна- аздараўленчых, сацыальна-культурных, адукацыйных  мерапрыемстваў;

9.4.4. іншыя  мэты, якія  не  забаронены заканадаўствам;

9.5. садзейнічанне  ва  ўстанаўленні  і развіцці міжнароднага  супрацоўніцтва  ў  сферы  адукацыі;

9.6. мэтавае  выкарыстанне  сродкаў  папячыцельскага савета.

10. Папячыцельскі савет дзейнічае  на  аснове  прынцыпаў:

10.1. дабравольнасці членства;

10.2. раўнапраўя  членаў  папячыцельскага  савета;

10.3. калегіяльнасці  кіраўніцтва;

10.4. галоснасці  прымаемых рашэнняў.

11.У склад   папячыцельскага  савета  могуць уходзіць законныя прадстаўнікі  вучняў,педагагічныя работнікі,прадстаўнікі грамадскіх  аб’яднанняў і другіх  арганізацый, другіх  арганізацый, другія  асобы.

12. Рашэнне аб уключэнні  ў склад  папячыцельскага  савета  прымаецца агульным  сходам  папячыцельскага  савета.

13. Члены  папячыцельскага  савета  маюць  права:

13.1.уносіць  прапановы  па  ўсім  напрамках   дзейнасці  папячыцельскага  савета  на  агульных  сходах  папячыцельскага  савета;

13.2. атрымліваць  інфармацыю, якая маецца ў  распараджэнні  папячыцельскага  савета;

13.3. удзельнічаць  ва  ўсіх  мерапрыемствах,  якія  праводзяцца  папячыцельскім  саветам.

14. Член папячыцельскага савета  абавязаны:

14.2. выконваць  палажэнні  ўстановы адукацыі;

14.3. прымаць  актыўны ўдзел у дзейнасці  папячыцельскага савета;

14.4. выконваць  рашэнні  папячыцельскага савета.

15. Членства  ў папячыцельскім  савеце  спыняецца:

15.1. па заяўленню  члена  папячыцельскага савета, якое  ён прадстаўляе  агульнаму сходу;

15.2. па  рашэнні  агульнага сходу ў сувязі  з  выключэннем з  папячыцельскага  савета.

16. Пры  выхадзе  або выключэнні  з  членаў папячыцельскага савета  дабравольныя  ўзносы не вяртаюцца.

17. Вышэйшым  органам  кіравання  папячыцельскім  саветам  з’яўляецца агульны сход. Кіраўніком  агульнага сходу  папячыцельскага савета  з’яўляецца  старшыня  папячыцельскага  савета, які выбіраецца  на  3  гады.

Агульны  сход  праводзіцца  па меры  неабходнасці,  але  не радзей  аднаго разу  ў паўгоддзе.

Па  ініцыатыве адной  трэці  членаў  папячыцельскага савета  можа  быць  скліканы  пазачарговы  агульны сход.

18. Агульны  сход мае  права  прымаць рашэнні, калі  ў ім  удзельнічае  больш  палавіны членаў  папячыцельскага  савета.

 Рашэнні прымаюцца  простай  большасцю  прысутнічаючых  членаў  папячыльскага  савета.

Рашэнні  па  пытанням, якія адносяцца  да  выключнай  кампетэнцыі  агульнага  сходу, прымаюцца  кваліфіцыраваннай  большасцю  (не  менш  2/3) галасоў  прысутнічаючых  членаў  папячыцельскага савета.

Рашэнні  агульнага  сходу  папячыцельскага  савета  даводзяцца  да  ведама  ўсіх  зацікаўленных асоб.

19. Старшыня  папячыцельскага  савета ў  адпаведнасці са  сваёй  кампетэнцыяй:

19.1. кіруе  дзейнасцю  папячыцельскага  савета;

19.2. старшынствуе  на агульных сходах  папячыцельскага  савета;

19.3. забяспечвае  выкананне  рашэнняў  агульнага  сходу  папячыцельскага  савета;

19.4. прадстаўляе  папячыцельскі  савет  ва ўсіх  узаемаадносінах  з  дзяржаўнымі, грамадскімі і іншымі  арганізацыямі  і  фізічнымі  асобамі  па  ўсіх  пытаннях, якія  адносяцца  да кампетэнцыі   папячыцельскага  савета;

19.5. рашае  другія  пытанні, якія  не адносяцца  да  кампетэнцыі  агульнага  сходу.

20. Да  кампетэнцыі  агульнага  сходу  папячыцельскага  савета  адносяцца:

20.1. прыняцце  рашэння аб  членстве  ў  папячыцельскім  савеце;

20.2. выбары  старшыні  папячыцельскага  савета  і  прыняцце  рашэння  аб  датэрміновым  складанні  яго паўнамоцтваў;

20.3. вызначэнне  прыярытэтаў  дзейнасці  папячыцельскага  савета  і  прыняцце  рашэння  аб  удасканаленні  дзейнасці, змяненні  структуры  і  ліквідацыі  папячыцельскага  савета;

20.4. распрацоўка, прыняцце  і  арганізацыя  рэалізацыі  перспектыўных  і цякуючых планаў дзейнасці  папячыцельскага  савета  адпаведна  з  палажэннем;

20.5. вызначэнне  парадаку  фарміравання  і выкарыстання  фінансавых  сродкаў і другой  маёмасці, якая  знаходзіцца  ў  распараджэнні  папячыцельскага  савета і падрыхтоўка  справаздач  аб  іх выкарыстанні  адпаведна  з  рашэннем  агульнага  сходу;

20.7. разгляд  і зацвярджэнне  кожны  год  справаздач  папячыцельскага савета  аб дзейнасці і  выкарыстанні  маёмасці, у  тым  ліку  і  грашовых  сродкаў.

21. Да  кампетэнцыі  членаў  і  (або) ініцыятыўных груп  папячыцельскага савета  адносяцца:

21.1. падрыхтоўка  прапаноў  па удасканаленні  дзейнасці  ўстановы  адукацыі;

21.2.выкананне  прынятых  рашэнняў  з улікам  прапаноў і заўваг  членаў папячыцельскага  савета;

21.3. фарміраванне павесткі  дня  і падрыхтоўка  неабходных  матэрыялаў  для разгляду і прыняцця   рашэнняў  па  іх  на  чарговым  агульным сходзе  папячыцельскага  савета, кожны  год  справаздача  аб  выніках  дзейнасці  папячыцельскага  савета;

21.4. узаемадзеянне  з  зацікаўленымі арганізацыямі  па  дасягненню  мэт, прадугледжанных  уставам  установы  адукацыі;

21.5. разгляд  другіх  пытанняў, вынесенных  на  абмеркаванне  агульнага  сходу  папячыцельскага  савету.

22.Сакратар  папячыцельскага  савета:      

22.1. ажыццяўляе  арганізацыйную  работу  па  падрыхтоўцы  агульных  сходаў  папячыцельскага  савета;

22.2. арганізуе вядзенне  і  захоўванне  пратаколаў  агульных  сходаў папячыцельскага  савета.

23. Фінансавыя  сродкі  папячыцельскага  савета  фарміруюцца  з  дабравольнных  узносаў і другіх  крыніц, якія не забаронены  законадаўствам, якія  залічаны на цякучы  (разліковы)  рахунак  па  уліку  пазабюджэтных  сродкаў  установы  адукацыі, і выкарыстоўваюцца  па  мэтаваму  назначэнню  адпаведна  з  рашэннем  паячыцельскага  савета.                                                           

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.