Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!

Вывучаем родную мову разам

Дата: 1 февраля в 18:56

Мова — ўвасабленне культурных і гістарычных каштоўнасцей народа

Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінства з’яўляецца авалоданне мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрымлівае ў сям’і. Грамадскае дашкольнае выхаванне, з’яўляючыся першым звяном агульнай адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы. 

Мова — гэта не толькі сродак сацыяльнага ўзаемадзеяння, намінацыі рэчаіснасці, прылада інтэлектуальнай дзейнасці, рэфлексіі, самавыяўлення, самарэгуляцыі і сацыялізацыі асобы, але і ўвасабленне культурных і гістарычных каштоўнасцей народа.

Мова таксама выступае асноўным механізмам этнагенезу (прыналежнасць пры нараджэнні да якой-небудзь нацыі), дзе за ёй замацоўваецца сігніфікатыўная функцыя, інакш кажучы, мова служыць знакам для нацыянальнай ідэнтыфікацыі. 

Працэс авалодання дзіцём мовай вельмі складаны, што абумоўлівае патрэбу ў педагагічным кіраванні, заснаваным на грунтоўным навуковым псіхолага-педагагічным падыходзе. Унікальнасць і складанасць моўнай сітуацыі, якая характарызуецца функцыянаваннем у рэспубліцы беларуска-рускага блізкароднаснага білінгвізму, патрабуе пэўнай спецыфічнай арганізацыі выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з неабходнасцю засваення дзвюх моў.

Авалоданне беларускай мовай у дзiцячым садку адбываецца у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi:

Изображение

ПРАГРАМНЫЯ ЗАДАЧЫ

ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫI

Адукацыйная вобласць:  РАЗВIЦЦЁ МАЎЛЕННЯ I КУЛЬТУРА МАЎЛЕНЧЫХ ЗНОСIН

Сярэдняя група (ад чатырох да пяці год)
Мэта: фарміраванне устойлівай цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай мовы, жаданне авалодаць беларускай мовай; выхаванне асноў нацыянальнага светапогляду.

Задачы развіцця выхаванца ў дзейнасці:

  • садзейнічаць адрозненню дзецьмі беларускага і рускага маўлення;
  • пабуджаць да ўзнаўлення кароткіх літаратурных твораў на беларускай мове, да разыгрывання іх;
  • развіваць элементарныя навыкі зносін на беларускай мове.

Слоўнік

Узбагачэнне беларускага слоўніка дзяцей словамі - назвамі прадметаў асяроддзя, іх якасцей, дзеянняў.

Разуменне і ужыванне абагульняльных слоў (цацкі. посуд,адзенне. мэбля).

Засваенне форм ветлівасці (добрай раніцы, добры дзень, добры вечар, дабранач, да пабачэння, дзякуй, калі ласка, смачна есці, прабач).

Граматычны лад маўлення

Засваенне некаторых асаблівасцей граматычнага ладу беларускага ладу беларускага маўлення: множнага ліку назоўнікаў (дамы,лясы, вокны); роднага склону назоўнікаў ( санак, лыжак,лялек); меснага склону назоўнікаў (на назе, у руцэ,на двары); давальнага склону назоўнікаў (дапамагчы Аленцы, дапамагчы Янку); загаднага ладу дзеясловаў (мый, сядай, пі, паскачы); форм 3-яй асобы адзіночнага і множнага ліку дзеясловаў (ідзе, піша, малюе, варыць, гуляюць, хочуць); асаблівасцей роду некаторых назоўнікаў (смачны яблык, калматы сабака).

Разуменне і ўменне суадносіць з малюнкамі назвы жывёл і іх дзіцянят (кошка-кацяня, качка-качаня. ліса-лісяня).

Гукавая культура маўлення

Правільнае вымаўленне спецыфічна беларускіх гукаў: фрыкатыўных [ г ]; заўсёды цвёрдых гукаў [ ч ], [ р ] ізалявана ( у гукапераймальных словах), у словах і фразах; гука ў у словах і фразах.

Дыферэнцыяцыя ў вымаўленні і на слых слоў, падобных у рускай і беларускай мовах (дети - дзеці, ложка - лыжка, река - рака, уши - вушы і да т. п.).

Звязнае маўленне

Слуханне і разуменне мовы выхавальніка,адказы на яго пытанні.

Праслухоўванне беларускіх народных забаўлянак, казак, твораў беларускіх пісьменнікаў для дзяцей; адказы на пытанні па іх змесце.

Адказы на пытанні па змесце карцін і пры апісанні цацак.

Стварэнне выказванняў, самастойных па задуме і моўным афармленні.

Садзейнічанне станаўленню рэпрадуктыўнага маўлення дзяцей на беларускай мове.

Старэйшая група (ад пяці да шасці год)

Мэта: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю.

Задачы развіцця выхаванца ў дзейнасці:

  • далучаць дашкольнікаў да багацця беларускай мовы, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе;
  • стымуляваць зносіны на беларускай мове;
  • развіваць пазнавальныя і моўныя здольнасці, назіральнасць адносна моўных з'яў, навыкі маўленчага самакантролю;
  • звяртаць увагу на моўныя асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай;
  • развіваць навыкі разумення беларускай мовы, уменне адказваць на пытанні выхавальніка;
  • заахвочваць дзяцей да самастойных выказванняў на беларускай мове.

Слоўнік

Узбагачэнне беларускага слоўніка дзяцей словамі - назвамі акаляючых прадметаў: назвамі цацак, вучэбных прылад (аловак, пэндзаль, сшытак),посуду, мэблі, адзення, хатніх рэчаў (гадзіннік, дыван, канапа), жывёл (вавёрка, трус,матылёк), садавіны і агародніны (цыбуля, бульба), колераў (ружовы,блакітны), якасцей (прыгожы, дужы, смачны, добры, дрэнны), дзеянняў ( глядзець, бачыць, сустракаць, расці).

Разуменне слоў рускай і беларускай моў, якія супадаюць або падобныя па вымаўленні, але маюць рознае лексічнае значэнне (неделя - нядзеля, діван - дыван і да т.п.).

Разуменне і ўжыванне абагульняльных слоў.

Ужыванне традыцыйных беларускіх формаў імёнаў (Алесь, Уладзя, Ян, Янка, Таццянка, Кастусь, Аленка).

Ужыванне форм ветлівасці на беларускай мове.

Граматычны лад маўлення

Разуменне маўленчых выказванняў рознай граматычнай структуры, чуласць да граматычнай правільнасці маўлення на беларускай мове.

Некаторыя асаблівасці граматычнага ладу беларускага маўлення: адзіночны і множны лік асобных назоўнікаў (садавіна, агародніна, крупы, дзверы); дапасаванне прыметнікаў да некаторых назоўнікаў (доўгі цень, белая казляня, вясёлы гармонік); утварэнне некаторых склонавых формаў назоўнікаў (бераг - на беразе, гарох - у гаросе, па палях, па лясах); прыналежных прыметнікаў (ляльчын, татаў,Алесеў, цётчын); параўнальнай (вышэйшы за, лепшы за) і найвышэйшай формаў прыметнікаў (вышэйшы за ўсіх, найпрыгажэйшы); прыслоўяў (уранку, узімку).

Спосабы ўтварэння назваў маладых істот (мышаня, тыграня, жарабя), назоўнікаў са значэннем адзінкавасці (бульба - бульбіна, морква - морквіна).

Ужыванне новых слоў у розных фразавых канструкцыях.

Фармуляванне пытанняў з дапамогай часціц ціхіба, ужыванне ў мове прыназоўнікаў, словазлучэнняў з прыназоўнікамі уда (у лес, да сябра), злучніка але.

Спецыфічна беларускія марфолага-сінтаксічныя звароты (баліць каму, хварэць на што, хадзіць у грыбы, у ягады, дзякаваць каму, смяяцца з каго і інш.).

Гукавая культура маўлення

Правільнае вымаўленне спецыфічна беларускіх гукаў:[ дж ], [ дз ],[ ц ].

Правільнае вымаўленне фрыкатыўных [ г ]; заўсёды цвёрдых гукаў  [ ч ],  [ р ], гукаспалучэнняшч ізалявана (у гукапераймальных словах), у словах і фразах; гука [ ў ] у словах і фразах.

Правільнае вымаўленне слоў з падоўжанымі зычнымі ў словах (калоссе, варэнне); выразнае вымаўленне ненаціскных галосных.

Правільнае вымаўленне рускіх і беларускіх слоў. падобных па гучанні (зверёк - звярок, ночь - ноч і да т.п.).

Звязнае маўленне

Слуханне і разуменне беларускага маўлення, мастацкіх твораў на беларускай мове - як празаічных, так і вершаваных; слуханне і разуменне мовы выхавальніка, адказы на яго пытанні.

Пераказ кароткіх казак і апавяданняў - як знаёмых, так і ўпершыню прачытаных.

Непадрыхтаванае звязнае маўленне (апісанне сітуацыі, вырашэнне пэўнай камунікатыўнай задачы - просьба, распавяданне, тлумачэнне і г.д.).

Стварэнне выказванняў самастойных па задуме і моўным афармленні.

Казкі беларускія! Прыказкі, конкурсы, сцэнары, загадкі, калыханкі, прыпеўкі, вершыкі і шмат іншага для беларускіх дзетак

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.